Салтыков-Щедрин М. Е.

Нельзя сразу перевоспитать человека, как нельзя сразу вычистить платье, до которого никогда не прикасалась щетка.

Пашыраецца магчымасць развіваць свае здольнасці

Адказы намесніка міністра адукацыі Р.С. СІДАРЭНКА на пытанні чытачоў "Настаўніцкай газеты", якія паступілі ў час правядзення прамой лініі ў рэдакцыі газеты.

img_0001.jpgЦі плануюцца змяненні ў правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019 годзе?

Згодна з пунктам 4 артыкула 165 Кодекса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы іх правядзення ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі штогод да пачатку навучальнага года. Уносіць змяненні ў правядзенне выпускных экзаменаў ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019 годзе па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі не плануецца. Нагадаю, што па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжана правядзенне трох абавязковых выпускных экзаменаў: па рускай мове (дыктант), беларускай мове (дыктант), матэматыцы (кантрольная работа). Па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжаны 4 абавязковыя выпускныя экзамены: (па выбары навучэнцаў) руская або беларуская мова (пераказ), матэматыка (кантрольная работа), гісторыя Беларусі (вусна), замежная мова (вусна).

ЦІ будзе дадзена права рэалізацыі дадатковай адукацыі дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, як гэта ёсць на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі?

Так, такое права будзе дадзена. У праекце Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодекс аб адукацыі” ўстаноўлена магчымасць арганізоўваць ва ўстановах дашкольнай адукацыі гурткоў і іншых форм работы для развіцця здольнасцей дзяцей у рамках рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, аказваць шырокі спектр платных адукацыйных паслуг (пункт 1 артыкула 137).

Паколькі 28 жніўня заканчваецца прыём дакументаў ва ўстанову адукацыі, як быць дзіцяці, калі яно не трапляе на свабоднае месца ў выбраную па жаданні ўстанову, а яго месца ва ўстанове, згодна з пражываннем, на 28 жніўня ўжо занята?

У адпаведнасці з Палажэннем “Аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі” (пастанова Савета Міністраў N° 1493 ад 8 лістапада 2006 года), установы агульнай сярэдняй адукацыі выканаўчым камітэтам штогод фарміруюць спісы дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за дадзенай навучальнай установай, і якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. Такім чынам, кіраўнік навучальнай установы мае спіс дзяцей, бацькі якіх павінны падаць дакументы для залічэння іх у 1 клас. Пры прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі кіраўнік у першую чаргу абавязаны прыняць менавіта тое дзіця, якое пражывае ў мікрараёне навучальнай установы, і дадзенае месца не можа быць занята дзіцем з іншага мікрараёна. Гэтае пытанне павінна адсочвацца намеснікам дырэктара, які ажыццяўляе кантроль за ходам прыёму дакументаў у 1-я класы.

У адпаведнасці з пунктам 116 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі № 283 ад 20 снежня 2011 года), загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік навучэнцаў школ павінен быць выдадзены не пазней за 31 жніўня года прыёму.

Тел. (+375-1775)
2-34-42 - приемная
2-38-74 - директор
2-33-13 - зам. директора
Задать вопрос?
Rating All.BY