Руссо Ж.-Ж.

Час работы научит большему, чем день объяснений, ибо, если я занимаю ребенка в мастерской, его руки работают в пользу его ума: он становится философом, считая себя только ремесленником.

Чытаем па-беларуску

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна” прыняла ўдзел у рэспубліканскім сацыяльным адукацыйным праекце «Чытаем разам па-беларуску з velcom». Галоўная мэта праекта – развіваць зацікаўленасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў пачатковых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове.
Ініцыятарамі праекта з'яўляюцца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. На Міншчыне праект рэалізуецца таксама пры падтрымцы упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.
11 мая ў школе адбыўся адкрыты ўрок беларускай літаратуры, які правяла дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская. На урок прыйшло 80 хлопчыкаў і дзяучынак з 2-іх класаў.
Урок-гульня, урок-казка, урок-адкрыццё – так можна назваць сустрэчу нашых маленькіх чытачоў з беларускім словам.
Абыякавых не было. Усе вучні ўважліва слухалі Наталлю Бучынскую, якая ў займальнай форме прапанавала свае кнігі «Прыгоды маленькай машынкі», «Незабыўныя сустрэчы з авечкай Аделяй».
Дзеці з захапленнем слухалі пра герояў казак: пра кемлівую машынку, пра авечак Моделе і Аделе, пра козачку Малімонку, пра бабра Руфа і яго сямейку, вадзянікаў і іншых цікавых істот.
На сустрэчы Наталля Бучынская прачытала дзецям урыўкі са сваёй яшчэ не апублікаванай серыі «Казкі з доміка смоўжа».
У канцы сустрэчы маленькія чытачы з задавальненнем круцілі руль маленькай машынкі і загадвалі жаданні.
Не кожны дзень сустракаешся з тым, хто піша казкі, таму Наталлю Бучынскую дзеці доўга не адпускалі, а пасля ўрока пабеглі ў бібліятэку, каб узяць кнігі пісьменніцы.
Урок, які быў праведзены ў займальнай форме, спадабаўся вучням і настаўнікам. Беларускае роднае слова гучала лагодна і мілагучна, выклікала жаданне і далей размаўляць і чытаць па-беларуску.
Дзякуем Наталлі Бучынскай, яе памочнікам, арганізатарам праекта за карысную, добрую і займальную сустрэчу з беларускім словам!

wp_20170511_11_04_36_pro_0.jpg

Тел. (+375-1775)
2-34-42 - приемная
2-38-74 - директор
2-33-13 - зам. директора
Задать вопрос?
Rating All.BY