Коменский Я.

Тот, кто мало знает, малому может и учить.

Белорусский язык, 8 класс

Прапануем вам пазнаёміцца з заданнямі дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове для 8-х класаў.

1. Насупраць дзеясловаў, што абазначаюць адпаведныя тыповаыя гукі жывых істот, запішыце назвы такіх істот, якія гэтыя гукі ўтвараюць: (узор: брахаць - сабака)

Выць, чырыкаць, гаргатаць, каркаць, стракатаць, квахтаць, мяўкаць, кукарэкаць.

2.падбярыце і запішыце беларускія адпаведнікі (узор: железная дорога - чыгунка)

Предвечернее время, падающая звезда, парное молоко, ветряная мельница.

3. Запішыце словы , да якіх нельга падабраць антонімы :

Аловак, пяро, дом, верабей, так, геолаг, праўда, пяць, радыус, лілея.

4.Перакладзіце словаздучэнні на беларускую мову, каб дзеяслоў не паўтараўся:

Открыть дверь,открыть книгу, открыть глаза, открыть бутылку, открыть собрание.

5.Растлумачце выраз:

Ставіць кропкі над і, бібікі біць, зарубіць сабе на носе.

6.Аднавіце парадак слоў, расстаўце знакі прыпынку:

Голас мець мне каб добры
Гора каб мне дзець куды
Бог жа каб не даў гораВясёла заспяваў я
Маё ж ой гора
Маё жыццё дрэнна
Ідзе не ўлад ўсё
Мне ўсюды крычаць
Назад асадзі

7.Адкажыце на пытанні: Як называецца:

- чалавек, які атрымлівае пісьмы ( адрасант ці адрасат?)
-трапічная расліна з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі (альяс ці альянс?)
- чалавек, які здольны ўсё лёгка запамінаць (памятлівы ці памятны?)
-абдуманасць у дзеяннях, учынках (разважанне ці разважлівасць?)
-месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны (расаднік ці рассаднік?)

8.Выявіце сказы,у якіх дапушчаны памылкі, запішыце іх правільна.

Я блукаў у родных ваколіцах, калі на палетках даспела збажына.
Калі пачнуць абслугоўваць чытачоў ў новай бібліятэцы?- вось пытанне, якое хвалюе сёння многіх студэнтаў.
Паважаныя пасажыры, своечасовааплачвайце за праезд!

9. Напішыце водгук на твор.

Мне з кожным днём чагосьці не стае.
Мне з кожным днём чагосьці мала-мала.
Гляджу ў вочы любыя твае,
І ўсё ж мне не хапае слова – мама.
Я знаю цеплыню тваіх вачэй,
Якім нідзе не знойдзеш параўнанняў,
Я знаю вусны- сонца гарачэй,
Не ранішнія промні ў тумане.
Зямное, найсвятлейшае “люблю”,
Каго ты толькі ў высі не ўзнімала! (Я.Крупенька)

Тел. (+375-1775)
2-34-42 - приемная
2-38-74 - директор
2-33-13 - зам. директора
Задать вопрос?
Rating All.BY