Руссо Ж.-Ж.

Величайшая ошибка при воспитании — это чрезмерная торопливость.

Белорусский язык, 7 класс (II тур)

Прапануем вам пазнаёміцца з заданнямі II тура дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове для 7-х класаў.

1.Выпішыце словы, у якіх е,ё, я абазначаюць галосны і мяккасць папярэдняга зычнага.

Вясёлка, Янка, пад’ём, з’ездзіць, жыццё, елка, клёцкі, ежа, аб’ехаць, Праметэй, бліны, цемра, падзяка, яблык, ляціць, ён, лён.

2.Растлумачце выразы:

Ставіць кропкі над і , бібікі біць, зарубіць сябе на носе.

3. У якім горадзе ўстаноўлены помнік “Ў”?

4. Замяніце ў словазлучэннях выдзеленыя назоўнікі на прыметнікі, вызначце суфіксы.

Дзённік Тані, падарунак дзядулі, хустка маці, сшытак Мішы, аловак Сашы (дзяўчынкі), мяч Сашы (хлопец), сястра Колі, сумка бацькі, ніткі бабулі, веласіпед брата.

5. Пастаўце ў сказах , дзе трэба коскі, вызначце дзеепрыметнікавыя і дзеепрыслоўныя звароты.

Сонца ахутанае шэраю смугой нясмела ўставала з-за лесу.
З ваколіцы была добра відаць наша школа размешчаная на ўскрайку вёскі.
Парослая высокай травой сцяжынка вяла да самай леснічоўкі.
Дзеці затаіўшы дыханне сачылі за птушкай.
Атрымаўшы дзясятку Пеця радасны ішоў дадому.

6.У адзін слупок выпішыце словазлучэнні, дзе прыслоўі пішам разам, а ў другі – асобна.

Стаяць( з) боку, зірнуць (на )верх гары, глядзець ( у) глыб, падымацца (на) верх , відаць (з) боку дарогі, ісці (ў) глыб пушчы.

7. Пастаўце, дзе трэба , дэфіс перад часціцай.

Дзядзьку гэта зусім ...такі не хвалюе.
Бацька ... такі прыслаў нам пасылку.
Усё...такі хлопцы выканалі заданне.
Вучні рашылі...такі тую задачу.
Дзеці даволі...такі сурўёзна слухалі ветэрана.

8.Пастаўце націскі ў словах:

Алфавіт, спіна, адзінаццаць, выпадак, імя, жыхар, вярба, крапіва, цяжкі, цяжар, нажніцы,рубель, аркуш.

Тел. (+375-1775)
2-34-42 - приемная
2-38-74 - директор
2-33-13 - зам. директора
Задать вопрос?
Rating All.BY